У гасцях у Несцеркі

 

У гасцях у Несцеркі

Гучыць гучна музыка. З'яўляецца Несцерка…

(Музыка гучыць ціха) - А, божа, як тут ясна, як тут красна! (звяртаецца ў зал)

Добры дзень, сябры-браточкі!

 Эге, колькі вас тут сабралася!

Не раўнуючы, як дроў у лесе.

Ой, прабачце, можа, каго абразіў?

Не, не, як кветак у полі!

- Дзе я толькі не быў? Нават у самой Масковіі пабываў. А ведаеце, як у Масковіі наш боршчык называюць? Первое (расцяжна). Бач, што прыдумалі. (Музыка перастае  гучаць)

Я не ганю землі чужыя, -

Хай іх сонца не абміне.

Толькі дзе б за морам ні быў я,

Беларусь мая снілася мне.

І якія б шляхі ні схадзіў я,

Кліча трабская сенажаць...

А калі не спяваць аб Радзіме,

Дык навошта наогул спяваць?

Несцерка. Зямля Іўеўская рознымі дзівосамі поўніцца. Талентаў у нас шмат, людзі ўсе добрыя ды працавітыя. Пра нашу зямлю беларускую далёка за межамі слава ідзе. Нездарма кажуць, якая справа – такая і слава.

(Прэзентацыя выставы вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці).

Выбягаюць дзеці. Урааа!!! Гуляем!!!

Несцерка. І ў што гэта гуляць, малеча, тут збіраецца?

Дзеці:

Гульня – гэта справа не простая.

З гульні пачынаюцца справы дарослыя.

І многія з іх вырашаюцца з выдумкай, крэатыўнасцю.

З няўрымслівай нашай фантазіяй і звышініцыятыўнасцю.

І няхай мы крышку розныя,

Не хапае нам сур’ёзнасці.

Толькі ўпэўнены мы без сумнення:

Не знаём нам канфлікт пакаленняў.

Калі бачыш актуальнасць

У вырашэнні ты праблем,

Тэрмін, мэты  і этапы

У апісанні, а затым

Неабходны маніторынг

І паходы на аб’ект, –

Вось тады сказаць мы можам:

Атрымаецца праект.

 

Калі бачыш ты партнёрства

Сацыяльнае, тады

Адшукаюцца рэсурсы

На бліжэйшыя гады.

 

Планы, вынік  і аналіз,

І работы ўсёй эфект, –

Вось тады сказаць мы можам:

Атрымаецца праект.

 

 Мы нямала спраў карысных

Здзейснілі за гэты год.

Столькі акцый, экспедыцый,

Склалі свой мы радавод.

 

Скарбы продкаў адшукалі.

Дбалі аб парадку на зямлі,

Культуру, мову вывучалі

Зямлі, дзе прадзеды жылі.

 

Мы верым, што звычаі нашы не ўмруць,

Не знікне народная слава.

Няхай жа традыцыі нашы жывуць

І ў песнях, і ў святах, і ў справах.

 

(Карагод беларускіх гульняў).

 Несцерка. Нездарма я да вас зазірнуў. Чалавечую душу жывіць памяць. Душа чалавека, якая не п’е з крыніц сваіх продкаў, камянее. А вы, малайцы, малеча. Бачу, спадчыну вы сваю ведаеце і шануеце. Справы вашы карысныя і светлыя. Бяжыце ўжо гуляць.

(Зварот у зал)

Весела і цікава з вамі, але час развітацца надышоў.

Я сустрэчу сваю завяршаю,

Вам здароўя і шчасця жадаю!

Зычу ўдачы, святла і цяпла,

Каб беды-нягоды згарэлі датла!

 

Няхай вам сонца смяецца,

Няхай вам усё ўдаецца!

Жадаю часцей усміхацца

І шчасця ў жыцці дачакацца!

 

Гучыць музыка


Комментариев нет:

Отправить комментарий